Барыс Стральцоў.
Рэха, якое вядзе
1 сакавіка 2026 года
споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння
доктара філалагічных навук, прафесара,
заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Барыса Васільевіча Стральцова
Барыс Стральцоў.
Рэха, якое вядзе
1 сакавіка 2026 года
споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння
доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Барыса Васільевіча Стральцова
Прайшоўшы па трэцім паверсе факультэта журналістыкі, мінаючы 324-ю аўдыторыю, вы абавязкова заўважыце шыльду: аўдыторыя носіць імя доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Васільевіча Стральцова.

Ён - сапраўдная эпоха ў гісторыі журфака.

Настаўнік. Навуковец. Чалавек слова.

Яго ўжо шмат гадоў няма з намі, але ён застаецца - у шматлікіх вучнях, ва ўспамінах, у прафесійных прынцыпах, у дакладнасці і сумленнасці, якім ён вучыў. У справядлівым позірку выкладчыка, што ўмеў бачыць у чалавеку галоўнае.

Гэты праект - жывая памяць пра чалавека, які стаяў ля вытокаў беларускай школы журналістыкі і для многіх стаў арыенцірам у прафесіі і ў жыцці.

Гэта словы розных пакаленняў - і метафізічная размова з настаўнікам, другам, калегам, творцам і нават сваяком, якая працягваецца.
Барыс Васільевіч Стральцоў: жыццё і шлях
Барыс Васільевіч Стральцоў нарадзіўся 1 сакавіка 1926 года у вёсцы Хутар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Шмат гадоў працаваў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе выкладаў, узначальваў кафедру, кіраваў навуковымі даследаваннямі і падрыхтаваў не адно пакаленне журналістаў і даследчыкаў.

Барыс Васільевіч - аўтар сотняў навуковых і публіцыстычных прац, прысвечаных тэорыі і практыцы журналістыкі, аналітычным і публіцыстычным жанрам, праблемам прафесійнай этыкі. Яго лічаць адным з «каралёў» беларускага нарыса - майстрам слова, які ўмеў спалучаць дакладнасць думкі і мастацкую выразнасць.

Ён стаяў ля вытокаў сістэмнага навуковага асэнсавання журналістыкі ў Беларусі і сфарміраваў традыцыю патрабавальнасці да слова дакладнага, адказнага і сумленнага.

(Каб прачытаць поўны тэкст, клікніце па загалоўку)

Васіль Пятровіч Вараб'ёў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры медыялогіі, дэкан факультэта журналістыкі БДУ ў 1997-2005 гг.

Віктар Іванавіч Іўчанкаў, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі, кіраўнік СНДЛ "Медыядаследчы" ім. прафесара Б.В. Стральцова

Таццяна Уладзіміраўна Падаляк, доктар філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры медыялогіі

Людмила Петровна Саенкова-Мельницкая, доктор филологических наук, профессор, заведующий кафедрой литературно-художественной критики, председатель Совета по защите диссертаций Д 02.01.08

Святлана Вячаславаўна Харытонава, доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі

Пётр Леанідавіч Дарашчонак, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі, дэкан факультэта журналістыкі ў 1996 годзе

Марына Леанідаўна Лебедзева, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры медыялогіі

Виктор Иванович Шимолин, кандидат филологических наук, доцент, доцент кафедры периодической печати и веб-журналистики

Наталля Вячаславаўна Саянава, старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі

Даниил Алексеевич Шавров, кандидат филологических наук, старший преподаватель кафедры периодической печати и веб-журналистики

Барыс Васільевіч на журфаку
Фотагалерэя
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website